|
ПрыладыНа іншых мовах
|
ХрысціянстваХрысціянства (ад грэч.: Χριστός — «памазанік», «месія») — манатэістычная рэлігія, разам з іудаізмам і ісламам уваходзіць у групу аўраамічных рэлігій. Хрысціянства зарадзілася на тэрыторыі сучаснага Ізраілю ў I стагоддзі н.э. Заснавальнікам з'яўляецца Ісус Хрыстос. У цяперашні час хрысціянства з'яўляецца адной з самых распаўсюджаных сусветных рэлігій.
[правіць] Узнікненне хрысціянстваХрысціянства зарадзілася ў I ст на іўдзейскіх землях у кантэксце месіанскіх рухаў іўдаізму. Ужо ў часы Нерона хрысціянства было ўжо вядома ў шматлікіх правінцыях Рымскай імперыі. Карані хрысціянскага веравучэння звязаныя з іўдаізмам і вучэннем Старога запавету (у іўдаізме - Танах). Паводле евангеллям і царкоўнаму паданню, Ісус (Іешуа) выхоўваўся як іўдэй, выконваў Тору, наведваў сінагогу ў Шабат (суботу), выконваў святы. Апосталы і іншыя першыя паслядоўнікі Ісуса былі яўрэі. Але ўжо праз некалькі гадоў пасля заснавання царквы хрысціянства пачало прапаведывацца сярод іншых народаў. Па сведчанні новазапаветнага тэксту Дзеі апосталаў (Дзеян.11:26), назоўнік «Χριστιανοί» — хрысціяне, прыхільнікі (або паслядоўнікі) Хрыста, упершыню ўвайшло ва ўжыванне для пазначэння прыхільнікаў новай веры ў сірыйска-эліністычным г. Антыёхія у I стагоддзі. Першапачаткова хрысціянства распаўсюджвалася ў асяроддзі яўрэйскай Палестыны і міжземнаморскай дыяспары, але, ужо пачынальна з першых дзесяцігоддзяў, дзякуючы пропаведзям апостала Паўла яно набывала ўсё больш паслядоўнікаў сярод іншых народаў («язычнікаў»). Да V стагоддзя распаўсюджванне хрысціянства адбывалася галоўным чынам у геаграфічных межах Рымскай імперыі, а таксама ў сферы яе культурнага ўплыву (Арменія, усх. Сірыя, Эфіёпія), у наступным (у асноўным ва 2-ой палове 1-га тысячагоддзя) — сярод германскіх і славянскіх народаў, пазней (да XIII—XIV стст.) — таксама сярод балтыйскіх і фінскіх народаў. У новы і найноўшы час распаўсюджванне хрысціянства па-за Еўропай адбывалася за рахунак каланіяльнай экспансіі і дзейнасці місіянераў. [правіць] Колькасць хрысціянУ цяперашні час лік прыхільнікаў хрысціянства ва ўсім міры перавышае 2 млрд [1], з іх у Еўропе — па розных адзнаках ад 400 да 550 млн[2], у Лацінскай Амерыцы — каля 380 млн[3], у Паўночнай Амерыцы — 180—250 млн (ЗША — 160—225 млн [4], Канада — 25 млн[5]), у Азіі — каля 300 млн [6], у Афрыцы — 300—400 млн [7], у Аўстраліі — 14 млн [8]. Прыблізны лік прыхільнікаў розных хрысціянскіх канфесій: каталікоў — каля 1 млрд, пратэстантаў — каля 400 млн (у тым ліку 100 млн пяцідзесятнікаў, 70 млн метадыстаў, 70 млн баптыстаў, 64 млн лютэран, каля 75 млн прэсвітэрыян і блізкіх да іх плыняў), праваслаўных і прыхільнікаў Старажытнаўсходніх цэркваў — каля 240 млн, англікан — каля 70 млн.[9] [правіць] Хрысціянскія канфесіі і вучэнніУ нашы дні ў хрысціянстве існуюць наступныя асноўныя кірункі: [правіць] Каталіцызм[правіць] Праваслаўе[правіць] Пратэстанцызм
[правіць] Сучасны станНа дадзены момант ( 2008 ) існуе такая група людзей якая сабе называе хрысціянамі фармальна, без якой-небудзь глыбокай веры ў хрысціянскія догмы. Яны не бяуць удзел у пакланенні Хрысту, трактуючы хрысціянства як традыцыю ў якой яны нарадзіліся і да якой фармальна належаць. У апошнія стагоддзі, у час пашырэння матэрыялістычнага светапогляду, пашыраўся атэізм. Гэта асабліва бачна ў пратэстанцкіх краінах Еўропы. Моцны ўплыў на распаўсюджанне атэізму зрабілі камуністычныя рэжымы ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў у другой палове 20 ст.. [правіць] Гл. таксама
|