|
|
Вікіпедыя:Супольнасць
- Эл. бібліятэка ГрДУ / Працы навукоўцаў ГрДУ --Максім Л. 07:09, 4 Красавік 2008 (UTC) з удакладненнямі Yury Tarasievich 07:39, 4 Красавік 2008 (UTC)
- Сементовский А.М. Белорусские древности. СПб., 1890 (10,6 Mb) Аб Падзвінні. Каляровы скан, таксама і ілюстрацыі добрай якасці ды па за аўтарскім правам. --MaximLitvin 09:26, 2 Сакавік 2008 (UTC)
- Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. М., 1915. (6,4 Mb), даступна толькі пасля рэгістрацыі. --MaximLitvin 20:29, 26 Люты 2008 (UTC)
Лінднэр Райнэр. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ-ХХ ст. / Пер. з ням. Л. Баршчэўскага; нав. рэд. Г. Сагановіча. Выд. 2 . — СПб., Неўскі прасцяг, 2005. — 540 с. З.Ы. Спасылка будзе працаваць недоўга (~30 Mb, pdf). --MaximLitvin 10:43, 9 Люты 2008 (UTC) Спасылка ўжо не працуе, каму вельмі будзе трэба звяртайцеся да мяне. --MaximLitvin 20:29, 26 Люты 2008 (UTC)
[правіць] Катэгарызацыя Вікіпедыі
Ці існуе ў Вікіпедыі нейкая агульнапрынятая дамоўленасць адносна ўключэння ці неўключэння артыкула ў катэгорыю пры наяўнасці субкатэгорый? Прыклад: ствараецца артыкул "закон Бойля-Марыота", які адносіцца да катэгорыі "тэрмадынаміка". Ці павінен я яго ўключаць таксама у катэгорыю "фізіка", да ягой належыць "тэрмадынаміка"? Цяпер у прынамсі ў кат. фізіка з гэтым не дужа гарна, напрыклад "сіла трэння" уключана непасрэдна ў "фізіку", а "хуткасць" - у "кінематыку", а ў "фізіку" - не ўключана. Гэта зусім не лагічна, і трэба перарабіць. Але як? --Norman 11:40, 11 Студзень 2008 (UTC)
- Думаю, лагічна было б, каб катэгорыя "фізіка" ўключала ў сябе ў якасці падкатэгорый толькі асноўныя раздзелы фізікі ("тэрмадынаміка", "акустыка" і пад.) + вялікія даведкавыя групы, напрыклад, "фізічныя законы", "постаці фізічнай навукі" ці штосьці падобнае. І ўсе артыкулы (акрамя, уласна, "Фізіка") разнесці па падкатэгорыях. Ivan Sidorsky 11:58, 11 Студзень 2008 (UTC)
- Паглядзеўшы з іншага боку, дык карыстальнік, які надумаў адкрыць катэгорыю фізікі, не абавязаны ведаць, да якога падраздзелу належыць "хуткасць". Я б прапанаваў усе тэмы без выразнай сэнсавай розніцы (як, напр., "Постаці фізікі") укладваць і ў іх спецыфічны падраздзел, і ў агульны "Фізіка".
- І так гэтыя катэгорыі не сапраўдныя выбаркі, а, хутчэй, меткі. Yury Tarasievich 12:10, 11 Студзень 2008 (UTC)
- Дагетуль, в катэгорыях беспорядок. Прапанова: мы павінны вкючать толькі самые лагічные і патрэбные субкаэгорые. Пра прыклада закон Бойля-Марыота: толькі тэрмадынаміка, еслі такая акуратная (фізыкой не ведаю), агульнай катэгорыі фізыка - ужо не.
Памятать трэба, што катэгорыі трэба включать в другіе катэгорыі (с сорт.) (diff). І включаем інтервікі. перепрашаю за мову. Bocianski 13:28, 11 Студзень 2008 (UTC)
-
- Хачу дадаць, што мы працуем з катэгорыямі "знізу", таму ў нас і быў, і будзе "беспарадак". Каб быў парадак у тым сэнсе, у якім тут кажуць, трэба вывучыць і ўжываць адну з класіфікатарных сістэм, хаця б Дзюі (Dewey) або ББК, або яшчэ нейкую. Yury Tarasievich 14:43, 11 Студзень 2008 (UTC)
[правіць] Monobook.css
Прапаную дабавіць у глабальны monobook.css наступны тэкст:
table.toccolours th {background-color: #333300}
Пасля гэтага клас toccolours будзе выглядзець лепш. Ён выкарыстоўваецца ва многіх шаблонах з англ- и ру- віки, якія будуць палезны і нам. Прыклад як гэты клас выглядае зараз [1], а так ён будзе выглядаць пасля [2] --Redline 15:04, 12 Студзень 2008 (UTC)
- Ды яно неяк аднолькава і так... Ну, трэба, значыць трэба. :)) Yury Tarasievich 16:37, 12 Студзень 2008 (UTC)
Па колькасці перагналі Таджыкаў. :) --Pauk 12:10, 16 Студзень 2008 (UTC)
- Што Таджыкі... Пара рабіць 10 тысяч. :) Yury Tarasievich 13:06, 16 Студзень 2008 (UTC)
- Так. Да раблю яшчэ шаблёны. :) Гарады Германіі, напрыклад, заліць, як зроблена ў рускай Вікіпедыі. --Pauk 05:38, 18 Студзень 2008 (UTC)
- 9000! ;) --Pauk 06:44, 25 Студзень 2008 (UTC)
- +1. Аффрыкаанс! --Pauk 10:55, 28 Студзень 2008 (UTC)
- 9500! :) --Pauk 00:05, 16 Люты 2008 (UTC)
[правіць] Рэйкі ці рэльсы?
У розных месцах па рознаму сустракаецца, напрыклад [3]. --Redline 12:58, 17 Студзень 2008 (UTC)
- Сінонімы. :) --Pauk 05:39, 18 Студзень 2008 (UTC)
- Не. :)) Рус. рельс - бел. рэйка (Рус.-бел. політэхн. слоўнік).
[правіць] Як трэба націскаць?
Два пытанні
(1) ці заўсёды трэба ставіць націск у словах, што вызначаюцца на пачатку артыкула? У рускай вікіпедыі, напрыклад, адзінага правіла, прынамсі дэ-факта, няма, але можна заўважыць барацьбу двух тэндэнцый - (а) ставіць націск заўсёды і (б) не ставіць націск у назвах артыкула, калі гэтая назва з'яўляецца выразам з агульнавядомых слоў (напрыклад, "История Армении" - калі хто і не ведае, што такое "история" і "Армения", дык можа паглядзець гэта ў адпаведных артыкулах). А што ў нас?
(2) ці можна ставіць націск над «і» і «ё»? --Norman 17:53, 30 Студзень 2008 (UTC)
- У беларускай мове пазіцыя націску прынцыпова важная для вымаўлення і правапісу. Таму, мяркую, ставіць націск трэба, як мінімум, заўсёды, калі хочацца. У папяровых націск прастаўлены скрозь. Націск над "і", вядома ж, ставіцца, гэта звычайны гук, а націск над "ё" — як мінімум, варта заўсёды мець у замежных назвах, дзе "ё" можа пісацца без націску. Yury Tarasievich 19:15, 30 Студзень 2008 (UTC)
[правіць] Новы удзельнік
Шаноўнае спадарства, шчыра Вас вітаю, Мяне звуць Ігар, я з Кіева. З вялікім задаволенням вазьму удзел у працы Беларускай Вікіпедыі. Скажу толькі адное - разрахоўваю на Вашу хача б мінімальную праўку. Прадмет маіх зацікавлень - этналёгія ды этнаграфія. Надзеюсь здоляю быць карысным гэтаму праэкту Удзельнік:Turzh
Шаноўныя сябры !
Хачу адразу ж сказаць, што актыўнасцю гэты праект ачавідна пахваліцца ня можа, але ўсё паправіма. Але каб у беларускай Вікіпедыі ня было артыкулу пра такі папулярны у Вас Біятлён, гэта ўжо нонсэнс :) Тады ствару яго я, украінец, а Вы дадайце пра Вашых спартоўцаў некалькі слоў.
Удзельнік:Turzh , 7 сакавіка, 18:40 (UTC)
- Дарэчы, Біятлон. А ось в українській вікипедії немає статті про таких популярних у вас протоукрів. --Аляксандр Сакалоў 18:57, 7 Сакавік 2008 (UTC)
Як людина обізнана з подіями у споріденних проектах (це я про Вас), Ви не можете не знати, що т.зв. "протоукри" присутні в Українській Вікіпедії на рівні обговорень, і переконаний, спілка доб'ється того, що статтю приберуть і в росіян, і в англійців. А ось ідея добра - напишу про проторосіян-фіно-татарів у російській Вікіпедії. Удзельнік:Turzh , 7 сакавіка, 19:45 (UTC). І до речі - будьте певні - стаття про українців у цій Вікіпедії буде кращою за статтю про росіян. З повагою.
-
- Шаноўныя калегі, калі ласка, на гэтых рэпліках і скончым "пратаўкраўскую" тэму. Бо да добрага яна не давядзе. Дзякуй. --MaximLitvin 19:54, 7 Сакавік 2008 (UTC)
[правіць] Скарачэнне тытульных слоў
У папяровых энцыклапедыях прынята, калі, напрыклад, артыкул называецца "капуста", то гэтая капуста усюды будзе пісацца проста як "к." Ці трэба гэта рабіць тут? Я мяркую, што не, бо паперу трэба эканоміць а тут байт туды - байт сюды вялікага значэння не мае, затое адчувальна зніжаецца лёгкасць успрыняцця тэкста. Не буду прыхоўваць - мая заметка звязаная з укладам удзельніка Удзельнік:Zhd. Мне не падабаецца, што ён усюды скарачае. Здаецца, больш ніхто гэтага не робіць. Чым пачынаць вайну правак - давайце лепш дамовімся і, калі трэба, дадамо пункт у правілы. Ці, можа гэта справа асабістага стылю (хаця мне здаецца, што гэта не так)? --Norman 10:38, 17 Сакавік 2008 (UTC)
- Навошта — вайну правак? Відавочна, чалавек, які прывык да таго стылю, у якім складаліся артыкулы ў папяровіках, будзе схільны пісаць са скарачэннямі... Я і сам так рабіў спачатку... І не трэба рэгламентаваць усяго на свеце, проста напішыце чалавеку ў размову, ветліва, дзей, можа не варта механічна пераносіць некаторыя традыцыі з папяровых.
- А так наогул, з трохі іншага боку, то варта ўлічыць тое, што скарот эканоміць не толькі паперу, але і намаганні чытача (аб'ём перадачы, час чытання, нагрузка на вочы). Yury Tarasievich 12:29, 17 Сакавік 2008 (UTC)
- Гэта ўжо абмярокоўвалася -- скарачаць не варта, бо гэта шкодзіць індэксацыі ў пашукавіках і паперы мы тут не ашчаджаем, за выключэннем некаторых слоў (напр.: год, стагоддзе, мільёнаў і да т.п.). Ва ўкладах Zhd па магчымасці разгортваю скароты, але калі яны ёсць бяда не вялікая. --MaximLitvin 12:33, 17 Сакавік 2008 (UTC)
[правіць] Сістэмы злічэння
На сваё здзіўленне і сорам даведаўся, што па-беларуску будзе не "дзесяцічная", "дваічная" і г.д. а "дзесятковая", "двайковая". Трэба будзе ў некалькіх месцах пераправіць. Але як тады будзе 16-вая? Шаснаццацьковая? --Norman 14:18, 19 Сакавік 2008 (UTC)
- Шасна́ццаткавая. Yury Tarasievich 17:32, 19 Сакавік 2008 (UTC)
Вельмі сціплы шаблон: Шаблон:Накід, на мой погляд. Ці варта дадаць выяву? І добра было б адзіную старонку з указаннямі наконт шаболнаў і іх месца ў тэксце. А то іх вельмі нязручна шукаць. Julie 10:25, 6 Красавік 2008 (UTC)
- Асноўным будзе шаблон:Пачатак артыкулу, з прыкладна такой выявай якая там ёсць зараз, а шаблон:Накід і шаблон:Дарабіць гэта рэцэдыў дзіцячай хваробы нашай Вікі, калі кожны рабіў нейкі свой варыянт і з часам робатам іх павыдаляем/пазмяняем. Дарэчы, мы тут ужо абмяркоўвалі шаблоны тыпу шаблон:stub и прыйшлі да высновы, што яны мала ў чым карысныя — пералік усіх вельмі малых артыкулаў фарміруецца аўтаматычна (Адмысловае:ShortPages), таму няма вялікай патрэбы неяк яшчэ іх пазначаць дадаючы яшчэ і шаблон тыпу stub. --Максім Л. 10:42, 6 Красавік 2008 (UTC)
- Артыкул можа быць няскончаным, але ня вельми кароткім. Вельмі патрэбныя шаблоны кшталту "накід пра...". Шаблон "Накід" дапамагае знайці накатэгарызаваныя накіды. А вось "Пачатак артыкулу" - сумнёўная назва, але калі ўжо вырашана, то няхай будзе грэчка =) Julie 14:45, 6 Красавік 2008 (UTC)
- Калі нескончаны, над якім зараз нехта працуе, ці няпоўны то ў іншых Віках для такіх існуюць зусім не stub, а напрыклад ru:Шаблон:Редактирую і ru:Шаблон:Неполнота, бо вялікі артыкул гэты яўна не накід ці пачатак. А накідам усё адно дзе ляжаць, у адной "накідачнай" катэгорыі ці ў 20 катэгорыях, бо ў іх амаль нічога няма і ад падзелу на катэгорыі зместу не пабольшае. Такія мае думкі. --Максім Л. 16:38, 6 Красавік 2008 (UTC)
- Я не пагаджуся. Па-першае, бывае, калі артыкул няскончаны, а над ім ніхто не працуе. Але гэта дробязі. А галоўнае - калі напрыклад я ведаю матэматыку і жадаю працаваць з накідамі артыкулаў па вядомай тэме, то мне прасцей будзе адкрыць катэгорыю "Накіды па матэматыцы", чым шукаць іх сярод ўсіх. Я правярала на рускай Вікі =) А сказаць, што зараз у нас няшмат артыкулаў і накідаў - гэта альбо лічыць, што іх ня будзе болей, альбо значна большая праца ў будучыне. Гэта жах. Julie 19:32, 6 Красавік 2008 (UTC)
- Яшчэ да таго, як называць нешта "скончаным" (ці не), трэба мець загадзя вызначаныя меркі гэтай самай поўнасці. Відавочна, тры словы — замала, раздзел падручніка — зашмат. Паміж гэтымі слупамі — акіян.
- Мая асабістая думка — структура артыкулаў павінна быць шматступеннай, напрыклад: 1) кароткі лід і вызначэнне 2) значэнне і ацэнкі 3) раскрыццё вызначэння 4) гісторыя 5) .... Тады можна было б бачыць адпаведнасць схеме і адпаведна маркіраваць для ахвотных дапрацоўваць. Іначай мы будзем спрабаваць параўноўваць ва ўмовах неіснавання мерак параўнання. Yury Tarasievich 19:46, 6 Красавік 2008 (UTC)
-
-
-
-
- Каб Вы маглі зайсці ў катэгорыю з накідамі пра матэматыку, трэба каб нехта праставіў шаблоны ва ўсіх накідах пра матэматыку :) А на самой справе, усё матэмытычная артыкулы занесены ў Катэгорыя:Матэматыка і ейныя падкатэгорыі напр. Катэгорыя:Постаці матэматыкі. Дык мо і не трэба яшчэ адной "накідна-матэматычнай" катэгорыі? --Максім Л. 20:17, 6 Красавік 2008 (UTC)
-
- Шаблоны тыпу "накід" практычна бескарысныя. Такі шаблон вельмі абстрактны, і не дадае карыснай інфармацыі пра стан артыкулу, апроч пацверджання таго, што і так відаць, "кароткасці" (якая, зрэшты, сама ў сабе нічога не азначае) і тэмы тэксту. А вось чаго няма, і што павінна быць, і ў якім выглядзе — падачы гэтай мета-інфармацыі аніводзін існы тут шаблон не абслугоўвае.
- Мяркую, варта ўвесці некаторыя градацыі ацэнкі поўнасці тэксту (пакуль не вельмі ведаю, што магло бы рэальна працаваць). Магчыма, маральны абавязак ацэнкі поўнасці тэксту варта было б ускладаць на (апошняга) значнага аўтара; таксама варта б прымусова паказваць візуал такіх шаблонаў у самым нізе старонкі, на падабенства таго, як гэта робяць з кнопкамі "HTML 4.0 compatible", каб не загрвашчваць чытацкае поле зроку. Варта, думаю, увесці шаблон ... (пропуск, дзірка), які б замяняў няісныя часткі (вялікага) тэксту, паказваючы штосьці на падабенства "<...>" і тлумачэнне, чаго няма. Yury Tarasievich 19:33, 6 Красавік 2008 (UTC)
Я, нажаль, не умею сціпла... Таму прапаную перанесці гутарку на маю старонку, дзе я здольная выкарыстоўваць якія заўгодна аб'ёмы =) Julie 22:16, 6 Красавік 2008 (UTC)
[правіць] Першая старонка
А навошта ў "Навігацыі" стаіць спасылка на "Першую старонку", калі там перанакіраванне на "Галоўную старонку"? (я ня ведаю, дзе гэта правіць) Julie 10:40, 6 Красавік 2008 (UTC)
- Наколькі я ведаю, гэта звязана з вікі-рухавіком і адсюль гэтага не паправіць, думаю гэта можна выправіць пры наступным апгрэйдзе вікі-рухавіка. Але ці варта гэта рабіць, і навошта? Дарэчы, змены Галоўнай старонцы паводле звычая папярэдне трэба абмеркаваць з усімі ўдзельнікамі і рабіць з агульнай іх згоды, такая традыцыя ва ўсіх Віках. --Максім Л. 10:49, 6 Красавік 2008 (UTC)
-
- Насамрэч, ліквідаваць гэтую лішнюю перасылку можна было даўно, але не рабілася з той самай прычыны — каб меней чапаць першую старонку і тое, што з ёй звязана. Yury Tarasievich 19:18, 6 Красавік 2008 (UTC)
[правіць] Размовы да размоваў
Давайце перанясем размовы ў картку размоваў, а тут пакінем толькі спасылкі на рэсурсы (дзве ўжо ёсць, уверсе). Yury Tarasievich 06:26, 7 Красавік 2008 (UTC)
Калі хто ведае раскажыцце калі ласка што за ўзнагароды існуюць у іншых Вікіпедыях, і чаму ў нашай Вікі няма Выбарных артыкулаў. Дзякуй--Алесь Гарадзенскі 22:44, 26 Красавік 2008 (UTC)
- Калі зусім у двух словах, то выдзяленне "выбарных артыкулаў" стымулюе *не* стварэнне *добра структураванай* энцыклапедычнай *цэласці*, сукупнасці інфармацыі, а стварэнне асобна ўзятых мега-артыкулаў, "курсавых праектаў", артыкулаў, скіраваных выключна на ўзнагароду.
- Іначай кажучы, праца на супольную мэту ператвараецца ў працу на збіранне ўзнагарод. Ведаю, ведаю — "ва ўсіх іншых гэта ёсць". Але там ёсць таксама і папулярныя мовы, а яшчэ важней — сотні-тысячы ўдзельнікаў. Цалкам магчыма, што ў такіх лічбах галоўная задача ВП (стварэнне энцыклапедыі) і церпіць пэўны перанос увагі... Yury Tarasievich 07:43, 27 Красавік 2008 (UTC)
|