Вікіпедыя:Пяць слупоў

Усе палітыкі і звычаі асноўваюцца на Пяці слупах якія і вызначаюць характар Вікіпедыі:

Вікіпедыя гэта энцыклапедыя якая ўлучае элементы агульных энцыклапедый, спецыялізаваных энцыклапедый і альманахаў. Усе артыкулы мусяць трымацца прынцыпа "Не ўласным даследванням" і імкнуцца да дакладнасці. Вікіпедыя гэта не месца для асабістых думак, досведа, аргументаў. Вікіпедыя гэта НЕ непераборлівы збор інфармацыі. Гэта НЕ збор дробных і трывіяльных фактаў, НЕ трыбуна, НЕ месца для самарэкламы, НЕ эксперымент у анархіі ці дэмакратыі, НЕ каталог cеціўных старонак. Таксама Вікіпедыя НЕ збор арыгінальных дакументаў, НЕ слоўнік і НЕ газета, дзеля гэтага існуюць суседнія праекты Wikisource, Wiktionary і Wikinews, адпаведна.
Вікіпедыя трымаецца нейтральнага пункту гледжання, што азначае, што мы імкнемся рабіць артыкулы якія не абараняюць нейкага аднаго пункту гледжання. Часам гэта азначае прадстаўленне некалькіх пунктаў гледжання; дакладнага апісання кожнага з іх; тлумачэння кантэксту для кожнага з іх, каб чытач разумеў, чый гэты пункт гледжання; і не-выстаўленне аніводнага з пунктаў гледжання як "праўды" або "найлепшага погляду". Гэта азначае цытаванне, калі гэта толькі магчыма, аўтарытэтных крыніц, якія можна спраўдзіць, і асабліва ў неадназначных тэмах. Калі ўзнікае канфлікт наконт таго, якая з версій найбольш нейтральная, лепей абвясціць час на супакойванне і азначыць артыкул як спрэчны; высвятліць усё, што трэба, на старонцы размовы і трымацца правілаў развязання спрэчак.
Вікіпедыя складаецца з адкрытага змесціва, якое можа правіць кожны. Увесь тэкст робіцца даступным на ўмовах Ліцэнзіі адкрытай дакументацыі GNU (GFDL) і можа распаўсюджвацца або быць мэтай спасылак толькі адпаведна з гэтай ліцэнзіяй. Памятайце, што артыкул можа быць праўлены кім заўгодна, і ніхто не мае ўлады над нейкім артыкулам; такім чынам, усё, што вы напішаце, можа адвольна і бязлітасна правіцца і распаўсюджвацца супольнасцю. Не ўносьце ў праект прац, якія парушаюць аўтарскія правы, або прац, якія ліцэнзуюцца спосабам, несумяшчальным з GFDL.
У Вікіпедыі належыць трымацца правіл паводзінаў: Шануйце вашых калег з Вікіпедыі, нават калі вы з імі нязгодныя. Будзьце культурнымі. Не пераходзьце на асобы і не абагульняйце празмерна. Заставайцеся спакойнымі, калі атмасфера напальваецца; заўседы шукайце кампраміс; пазбягайце праўка-войнаў, следуючы правілу трох адкатаў; памятайце, што ў гэтай Вікіпедыі ёсць 13.173 артыкулаў, якія можна апрацоўваць і абмяркоўваць. Выяўляйце добрую волю ў тым, каб не парушаць працу дзеля дэманстрацыі думкі, і закладаць добрую волю з боку іншых. Будзьце адкрытымі, гасціннымі і інклюзіўнымі.
Вікіпедыя не мае цвёрдых правілаў, апроч пяці агульных прынцыпаў, выкладзеных тут. Смела праўце, пераносьце, апрацоўвайце артыкулы, таму што радасць творчасці ў тым, што дасканаласць не патрабуецца, хоць і з'яўляецца пажаданай. І не хвалюйцеся, што нешта сапсуеце. Захоўваюцца ўсе папярэднія версіі артыкулаў, таму вы не можаце выпадкова "пашкодзіць Вікіпедыю" ці беззваротна сцерці змесціва. Але памятайце — што б вы тут ні напісалі, будзе захоўвацца з магчымасцю публічнага доступу.

[правіць] Таксама глядзіце


Wizytówki Osobiste Nieruchomości Wrocław bielizna Sportowy serwis informacyjny. Forum posts.com.pl Detox Vision katalog stron www bezpieczeństwo sieci spy sweeper Abonament medyczny Pozycjonowanie centralwings airline jelenia góra Pozycjonowanie stron blogsiki sa darmowe kick koparki Bułgaria wczasy Karaoke tani kredyt hipoteczny COOLsurf