На іншых мовах

Ангола

República de Angola
Сцяг Анголы Герб Анголы
(Сцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Virtus Unita Fortior
Месцазнаходжанне Анголы
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Луанда
Найбуйнейшы горад Луанда
Урад Шматпартыйная дэмакратыя
Хасэ Эдуарда дос Сантас
Фернанда да Піэдад Дзіяс дос Сантас
Плошча
 - Агульная
 - % вады
22-е месца ў свеце
1.246.700 км2
нязначна
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасць
61-е месца ў свеце
15.941.001
2.5/км²
ВУП
 - Агульны (2003)
 - на душу насельніцтва
82-е месца ў свеце
$ 31.364 млн
$ 2.319
Валюта Кунза (AOA)
Часавы пояс
 - улетку
(UTC+1)
(UTC+1)
Незалежнасць
-Дата
Ад Партугаліі
11 лістапада 1975
Дзяржаўны гімн Angola Avante!
Аўтамабільны знак ANG
Дамен верхняга ўзроўню .ao
Тэлефонны код +244
Мапа Анголы

РЭСПУБЛІКА АНГОЛА, Ангола – дзяржава ў паўднёва-заходняй частцы Афрыкі. Мяжуе на поўначы з Рэспублікай Конга, на поўначы і паўночным усходзе – з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, на ўсходзе – з Замбіяй, на поўдні – з Намібіяй. На захадзе тэрыторыя краіны абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, працягласць берагавой лініі – 1600 км. Сталіца – г. Луанда (каля 4,5 млн. жыхароў). Іншыя буйныя (звыш 100 тыс. жыхароў) гарады – Уамба, Лубанга, Бенгела, Намібе. Грашовая адзінка – кванза (1 дол. ЗША = 74,8 кванз). Нацыянальнае свята – Дзень незалежнасці, адзначаецца 11 лістапада. Дзяржаўная мова – партугальская.

Тэрыторыя – 1246,7 тыс. кв. км (краіна займае па плошчы тэрыторыі 7-е месца на Афрыканскім кантыненце), у адміністрацыйным дачыненні падзеленая на 18 правінцый, уключаючы сталіцу, якая мае аналагічны статус, 157 муніцыпалітэтаў і звыш 500 сельскіх адміністрацыйных адзінак – камун.

Клімат – вільготны трапічны на поўначы, умераны ў цэнтральнай частцы краіны, засушлівы на поўдні. Сезон дажджоў працягваецца з кастрычніка па красавік, сухі – з мая па верасень.

Змест

[правіць] Гісторыя

Упершыню еўрапейцы (партугальцы) з'явіліся на тэрыторыі Анголы ў 1482 годзе. У гэты час тут існаваў шэраг дзяржаўных утварэнняў. У 16 ст. партугальцы заснавалі на ўзбярэжжы Анголы шэраг апорных пунктаў, у тым ліку ў 1576Сан-Паўлу-дэ-Луанда (цяперашняя Луанда). Да канца 19 ст. Партугалія завяршыла каланізацыю тэрыторыі сучаснай Анголы. У лютым 1961 пачалася нацыянальна-вызваленчая барацьба ангольскага народа за ліквідацыю партугальскага каланіялізму. Яна вялася пад кіраўніцтвам трох сфармаваных на этнічнай аснове арганізацый – Народнага руху за вызваленне Анголы (МПЛА), Нацыянальнага фронту вызвалення Анголы (ФНЛА) і Нацыянальнага саюза за поўную незалежнасць Анголы (УНІТА). На працягу доўгага часу паміж імі існавала суперніцтва, якое ў 1975 перарасло ў ваеннае супрацьстаянне.

11 лістапада 1975 у Луандзе кіраўніцтва МПЛА абвясціла нацыянальную незалежнасць Анголы. УНІТА на чале з Ж. Савімбі працягнула ўзброеную барацьбу за ўладу, у асобныя перыяды кантралюючы да 2/3 тэрыторыі краіны. Кропка ва ўнутрыангольскім канфлікце, які стаў адным з самых працяглых на Афрыканскім кантыненце, была пастаўленая ў красавіку 2002, калі пасля смерці Ж. Савімбі прадстаўнікі ангольскага ўраду і УНІТА падпісалі Мемарандум аб спыненні ваенных дзеянняў. У лістападзе 2002 было абвешчана аб завяршэнні мірнага ўрэгулявання ў Анголе, а ў снежні таго жа года ААН адмяніла міжнародныя санкцыі, уведзеныя раней у дачыненні УНІТА.

[правіць] Дзяржаўны лад

Ангола – прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнт адначасова з'яўляецца главой урада і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Па канстытуцыі прэзідэнт абіраецца на 5 гадоў. Жазэ Эдуарду душ Сантуш (глава дзяржавы з 1979) займае гэты пост у адпаведнасці з вынікамі першага тура прэзідэнцкіх выбараў 1992 году. Ён не перавыбіраўся на новы тэрмін з прычыны немагчымасці правядзення выбараў ва ўмовах грамадзянскай вайны, якая доўжылася да 2002. Чарговыя выбары главы дзяржавы запланаваныя на 2009.

Вышэйшы заканадаўчы орган – Нацыянальная асамблея (аднапалатны парламент, які складаецца з 220 дэпутатаў). Цяперашні склад абраны ў 1992, 129 месцаў прыналежаць МПЛА, 70 – УНІТА, 6 – Партыі сацыяльнага абнаўлення Анголы (ПРС), 5 – Нацыянальнаму фронту вызвалення Анголы (ФНЛА), 3 – Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ПЛД) і па адным месцы – шэрагу дробных партый. Старшыня Нацыянальнай асамблеі – Раберту дэ Алмейда.

Правядзенне парламенцкіх выбараў у Анголе вызначана на верасень 2008 году.

У краіне налічваецца звыш 100 партый і палітычных арганізацый, шмат з якіх існуюць толькі намінальна. Кіроўныя пазіцыі займае МПЛА – партыя сацыял-дэмакратычнай арыентацыі (каля 1,3 млн. членаў), якая мае статус кансультатыўнага члена Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Найбольшым уплывам МПЛА карыстаецца сярод жыхароў гарадоў, узбярэжнай зоны, а таксама правінцый Луанда, Бенга, Паўночная Кванза, Маланже. Старшыня партыі – Ж. Э. душ Сантуш, генеральны сакратар – Жуліау Матэуш Паўла.

Вядучая апазіцыйная партыя – УНІТА. Абапіраецца першым чынам на самае шматлікае ў Анголе племя авімбунду, якое насяляе цэнтральныя правінцыі (Уамба, Біе, Паўднёвая Кванза, Бенгела), а таксама збольшага на племя баконга, што пражывае ў паўночных правінцыях (Уіжэ, Зайрэ). Пасля смерці заснавальніка УНІТА Ж. Савімбі (люты 2002) адбылося аб'яднанне розных груповак партыі, уключаючы ваеннае крыло. Старшыня партыі– І. Самакува.

Пасада прэм'ер-міністра, які ажыццяўляе аператыўнае кіраўніцтва ўрадам, займае Фернанду ды Піедадэ Дыяш душ Сантуш «Нандо» (з 2002).

Судовая сістэма Анголы ўключае ў сябе Канстытуцыйны суд (да цяперашняга часу не створаны, яго функцыі выконвае Вярхоўны суд), Вярхоўны суд, а таксама правінцыйныя і муніцыпальныя суды.

Міністр замежных спраў з 1998 г. – Жоаа Бярнарду дэ Міранда (Міністэрства знешніх зносін).

[правіць] Насельніцтва

Насельніцтва (май 2008) – больш за 14,5 млн. чалавек. Асноўныя этнічныя групы – авімбунду (37%), кімбунду (25%), баконга (13%), чокве, куаньяма/авамба, ньянека, нгангела, кабінда і інш – 25%. Прырост насельніцтва складае каля 3% у год. У гарадах пражывае больш 40% насельніцтва краіны.

Асноўныя рэлігіі. Больш паловы ангольцаў – каталікі, 35% – пратэстанты, астатнія прытрымваюцца традыцыйных вераванняў.

Сярэдняя працягласць жыцця складае 40 гадоў. Дзіцячая смяротнасць – адна з самых высокіх у свеце (260 на 1000 дзяцей ва ўзросце да 5-ці гадоў, 154 – на 1000 нованароджаных). 65% жыхароў Анголы не абхопленыя базавым медыцынскім абслугоўваннем. Адзначаны рост захворвання СНІДам. Застаецца надзвычай высокім узровень смяротнасці ад малярыі і інфекцыйных захворванняў.

Непісьменнасць насельніцтва ва ўзросце старэй 15 гадоў – каля 42%.

[правіць] Эканоміка

Па запасах карысных выкапняў Ангола з'яўляецца адной з найбагацейшых краін Афрыкі. У Анголе маюцца радовішчы нафты (агульныя запасы – 4,2 млрд. т., прамысловыя – 420 млн. т), газу, алмазаў, жалезнай (0,2-0,5 млрд. т.) і меднай (125-280 млн. т) руд, фасфарытаў (60-150 млн. т), кварца (0,8-1 млрд. т), граніту (1,2 млрд. т), золата, серабра, рэдказямельных элементаў, гіпсу, сыравіны для вытворчасці цэменту. Валодае вялікімі гідраэнергетычнымі рэсурсамі (па ацэнцы парадку 1,9 млрд. кВт*г).

Сацыяльна-эканамічнае становішча Анголы застаецца складаным. Шматгадовая грамадзянская вайна нанесла краіне сумарную матэрыяльную шкоду парадку 20 млрд. дол. ЗША. Агульны аб'ём прамысловай вытворчасці, за выключэннем здабычы нафты, скараціўся да 10% ад узроўню 1973. Узровень жыцця ў краіне працягвае заставацца нізкім: прыбыткі 70% ангольцаў складаюць меней 1 дол. у дзень. Некаторае аздараўленне эканамічнай сітуацыі дасягаецца галоўным чынам за кошт павелічэння прыбыткаў ад экспарту прадуктаў нафтавай і горназдабываючай галін. У 2007 у Анголе здабывалася 1,7 млн. барэляў нафты ў дзень (625,7 млн. барэляў у год). Да 2010 плануецца давесці здабычу да 2,6 млн. барэляў нафты ў дзень. Доля нафты ў ангольскім ВУП складае каля 60%, а ў агульным аб'ёме паступленняў у бюджэт – 80%.

Аб'ём ВУП у 2007 па папярэдніх дадзеных, склаў парадку 59 млрд. дол. ЗША, ВУП на душу насельніцтва – 2780 дол. ЗША. Тэмпы росту ВУП у 2007 году – каля 23%. Інфляцыя ў 2007 склала троху меней 12%.

Другім па значэнні пасля нафтавага застаецца горназдабываючы сектар, высокія тэмпы росту якога забяспечвае дыяментна-брыльянтавы комплекс. У 2007 у Анголе было здабыта 9,7 млн. карат дыяментаў, што ў коштавым выразе склала парадку 1,3 млрд. дол. ЗША. У адпаведнасці з прагнозамі ў 2008 вытворчасць неапрацаваных дыяментаў у краіне дасягне 10 млн. карат.

Па дадзеных Сусветнага банка, валютныя рэзервы Анголы выраслі з 3 млрд. дол. у снежні 2005 да 9,2 млрд. дол. да канца 2006, а ў 2007 склалі 13,5 млрд. дол. За кошт павелічэння золатавалютных запасаў урадам створаны стабілізацыйны фонд.

Нягледзячы на рост сельскагаспадарчай вытворчасці, які адзначаецца ў апошні час, краіна мае сур'ёзныя цяжкасці з забеспячэннем насельніцтва прадуктамі харчавання. Сельская гаспадарка задавальняе толькі 10% патрэбнасцяў краіны ў харчаванні і сыравіне.

Валютныя паступленні Анголы ў асноўным забяспечваюцца за кошт вывазу нафты, газу і нафтапрадуктаў, а таксама неапрацаваных дыяментаў. За кошт павелічэння продажу нафты рэзка выраслі аб'ёмы ангольскага экспарту (90% – нафта), У 2006 экспарт дасягнуў 35 млрд. дол. ЗША (2005 – 20 млрд. дол. ЗША, 2004 – 13,5 млрд. дол. ЗША). Імпарт 2006 – 10,5 млрд. дол. ЗША (2005 – 9 млрд. дол. ЗША, 2004 – 5,8 млрд. дол. ЗША). Гандлёвыя і знешнеэканамічныя сувязі арыентаваныя першым чынам на такія краіны, як ЗША, Партугалія, ПАР, КНР, Францыя, Германія, Бразілія.

Магчымасці мясцовага турызму з-за сацыяльнай напружанасці, якасці дарог і слаба развітай інфрастуктуры абмежаваныя. Разам з тым ангольскі ўрад праяўляе зацікаўленасць у развіцці турыстычнага сектара, разглядаючы яго ў ліку магчымых напрамкаў дыверсіфікацыі нацыянальнай эканомікі.

У цяперашні час транспартная галіна Анголы находзіцца ў крытычным стане. Многія аўтамабільныя дарогі і чыгункі, а таксама аэрапорты сталі непрыдатныя для выкарыстання або находзяцца ў аварыйным стане, значная частка партоў не здольная прымаць грузы. Статус міжнароднага аэрапорта мае толькі сталічны аэрапорт «4-га лютага». Працягласць чыгуначнай сеткі – 2719 км.

[правіць] Культура

У Луандзе дзейнічаюць 5 універсітэтаў, з якіх найболей буйнымі з'яўляюцца Дзяржаўны універсітэт ім. А. Нета (6,5 тыс. студэнтаў) і Каталіцкі універсітэт (філіял лісабонскага універсітэта «Лузіяда»).

Існуе два дзяржаўных канала тэлебачання, адна дзяржаўная і некалькі незалежных радыёстанцый, выдаецца штодзённая ўрадавая газета «Жорнал дэ Ангола», некалькі штотыднёвых незалежных выданняў.

[правіць] Спасылкі


piosenki teledyski Renault 19 dane techniczne szyny kolejowe firany Forum Wielotematyczne tapety na pulpit Pozycjonowanie w google Sposoby i metody na sukces Panele kartki Narty Włochy Domki nad jeziorem Tuning optyczny gry ebarok kick koparki Bułgaria wczasy Karaoke tani kredyt hipoteczny COOLsurf